Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навіны

Чэмпіянат свету па міні-футболе перанесены на 2021 год

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) перанесла чарговы чэмпіянат свету па міні-футболе на 2021 год, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Такое рашэнне бюро Савета ФІФА прыняло ў сувязі з пандэміяй COVID-19. 

Такім чынам, дзявятае па ліку сусветнае першынство па міні-футболе, якое павінна было прайсці ў Літве восенню гэтага года, перанесена на 12 верасня - 3 кастрычніка 2021 года. 

Матчы з удзелам 24 лепшых каманд з усіх кантынентаў пройдуць у Вільнюсе, Каўнасе і Клайпедзе. 

Зборная Беларусі не змагла прабіцца ў фінальную стадыю чэмпіянату свету, заняўшы чацвёртае месца ў групе А элітнага адборачнага раўнда. На мінулым планетарным форуме ў Калумбіі-2016 золата ўпершыню заваявала зборная Аргенціны. 

Больш за ўсіх чэмпіёнскіх тытулаў у Бразіліі - пяць, двойчы лепшай была каманда Іспаніі.