Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навіны

Беларускія лёгкаатлеты заваявалі два залатыя і два сярэбраныя медалі на ЧЕ (U-20)

Беларускія лёгкаатлеты заваявалі два залатыя і два сярэбраныя медалі на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (U-20) у Швецыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень турніру ў эстафеце 4х400 м беларускі Кацярына Жываева, Астэрыя Лімай, Валянціна Чымбар і Аліна Лучшава заваявалі сярэбраны медаль (3 мін 37,06 сек) і абнавілі нацыянальны юніёрскі рэкорд на гэтай дыстанцыі.

Першае месца ў эстафеце 4х400 м занялі бягухі з Вялікабрытаніі - 3 мін 33,03 сек, якія ўстанавілі новае дасягненне для чэмпіянатаў Еўропы да 20 гадоў. Бронзавымі прызёрамі сталі спартсменкі з Польшчы - 3 мін 37,13 сек. 

У сектары для трайнога скачка другое месца ўзяў Марк Мажэйка - 16 м 22 см. Перасягнуць рэзультат беларуса змог украінец Арцём Канаваленка - 16 м 50 см, а бронза ў Андрэяса Пантацыса з Грэцыі - 16 м 08 см.

Залатыя медалі заваявалі Мікіта Каляда ў хадзьбе на 10 км і Алег Тамашэвіч у штурханні ядра. 

У медальным заліку з дзвюма залатымі і дзвюма сярэбранымі ўзнагародамі зборная Беларусі заняла на чэмпіянаце дзявятае месца, падзяліўшы яго з атлетамі са Швецыі.

Перамаглі ў медальным заліку спартсмены з Вялікабрытаніі - шэсць залатых, тры сярэбраныя і шэсць бронзавых узнагарод.