Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навіны

Беларус Мікіта Каляда заваяваў золата ў спартыўнай хадзьбе на ЧЕ (U-20) па лёгкай атлетыцы

Беларус Мікіта Каляда выйграў залаты медаль у спартыўнай хадзьбе на 10 км на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Швецыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. 

Пераможца ўжо ў сярэдзіне дыстанцыі меў сур'ёзную перавагу і завяршыў выступленне за 41 мін 10,03 сек. Мікіта Каляда абнавіў асабісты рэкорд на сорак секунд. 

Другое месца заняў італьянец Рыкарда Арсоні, а бронзавым прызёрам у хадзьбе на 10 км стаў Лукаш Недзялек з Польшчы. 

Другі беларус Павел Альховік заняў пятае месца. 

Залаты медаль Мікіты Каляды другі ў зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы да 20 гадоў. Раней на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падняўся Алег Тамашэвіч, калі перамог у штурханні ядра.