Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навіны

Азаранка і сёстры Уільямс згуляюць на тэнісным турніры ў Лексінгтане

 Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 58-е месца ў сусветным рэйтынгу, выступіць на турніры ў амерыканскім Лексінгтане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

 Акрамя беларускі ў спаборніцтвах прымуць удзел яшчэ дзе былыя першыя ракеткі планеты - амерыканкі Серэна Уільямс (9-ы нумар рэйтынгу WTA) і Венус Уільямс (67), а таксама іх суайчынніца Слоан Стывенс (37).

 Турнір у Лексінгтане, які пройдзе з 10 па 16 жніўня, стане другім пасля каранавіруснай паўзы.

 Жаночы тэнісны сезон пачнецца ў італьянскім Палерма, дзе спаборніцтвы адбудуцца з 3 па 9 жніўня. У іх згуляе лепшая на сённяшні дзень беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 11-е месца ў сусветным рэйтынгу.

 Акрамя яе на адкрытыя корты Country Time Club сіцылійскай сталіцы маюць намер выйсці экс-першая ракетка планеты, другі нумар сусветнага рэйтынгу румынка Сімона Халеп.

У канцы лета мацнейшыя тэнісісткі планеты збяруцца ў Нью-Ёрку, дзе з 31 жніўня па 13 верасня пройдзе чарговы турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат ЗША. Мужчыны да старту на US Open выступяць на спаборніцтвах у Вашынгтоне (14-21 жніўня) і Нью-Ёрку (22-28 жніўня).