Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Актуальна

Стартаваў продаж білетаў на ЧС па летнім біятлоне ў "Раўбічах"

Кошт білетаў на чэмпіянат свету па летнім біятлоне, які пройдзе з 23 па 25 жніўня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы", складзе ад Br7 да Br50, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі біятлона. 

Білеты паступілі ў продаж з 16 ліпеня і даступны ў касах і на сайце афіцыйнага аператара Ticketpro.by. 

Зборная Беларусі будзе прадстаўлена мацнейшым складам.

У маючым адбыцца старце плануюць прыняць удзел многія знакамітыя страляючыя лыжнікі. Рашэнне аб правядзенні сусветнага форуму прынята на пасяджэнні выканкама Міжнароднага саюза біятланістаў у снежні 2016 года. 

Раней "Раўбічы" правялі тры чэмпіянаты свету па класічным біятлоне (1974, 1982, 1990), а ў 1999 годзе спарткомплекс прымаў ужо сусветнае першынство па летнім біятлоне.