Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Актуальна

Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу - 15 гадоў

 Прэзідэнцкі спартыўны клуб адзначае 15-годдзе са дня ўтварэння.

 Са святам калектыў павіншаваў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

 «Ваша нястомная дзейнасць дапамагае шукаць і знаходзіць таленавітых дзяцей, развіваць іх здольнасці, вучыць цярпенню і настойлівасцi ў дасягненні запаветных мэтаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, працуючы разам і зладжана, мы зможам шмат чаго дасягнуць у справе падрыхтоўкі і выхавання спартсменаў, ўмацавання здароўя нацыі». 

Паўтара дзясятка гадоў клуб падтрымлівае развіццё фізкультурна-аздараўленчага руху ў краіне, стварае спрыяльныя ўмовы для заняткаў спортам і фізічнай культурай. ПСК пастаянна выступае арганізатарам і партнёрам многіх турніраў і спаборніцтваў. 

Прэс-служба Міністэрства спорту і турызму 
Фота: ПСК