Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Актуальна

Беларускія баксёры заваявалі сямнаццаць узнагарод на турніры памяці Лівенцава

Беларускія баксёры заваявалі сямнаццаць узнагарод на XVI міжнародным турніры па боксе класа А памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе федэрацыі бокса. 

Фінальныя паядынкі завяршыліся ў Палацы спорту "Уручча", дзе ў чэрвені 2019 года пройдзе баксёрскі турнір II Еўрапейскіх гульняў. 

У калекцыі ўзнагарод гаспадароў спаборніцтваў і пяць залатых медалёў. 

Пераможцамі сталі Яўген Кармільчык (вагавая катэгорыя да 49 кг), Дзмітрый Асанаў (60 кг), Міхаіл Даўгалевец (81 кг), Уладзіслаў Смяглікаў (91 кг) і Вольга Лушчык (51 кг). 

У міжнародным турніры памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава прынялі ўдзел баксёры з 19 краін. 

У чэрвені 2019 года на II Еўрапейскіх гульнях у спарткомплексе "Уручча" будзе разыграна 15 камплектаў узнагарод.