Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Актуальна

Беларускія атлеты заваявалі дванаццаць узнагарод на ЧС па самба ў Бухарэсце

Беларускія атлеты заваявалі дванаццаць медалёў на чэмпіянаце свету па самба, які праходзіў у Бухарэсце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. 

У заключны дзень турніру скарбонка нашай каманды папоўнілася чатырма ўзнагародамі. Серабро ў актыве Настассі Архіпавай (вагавая катэгорыя да 56 кг). 

Трэція месцы занялі Анжэла Жылінская (68 кг), Цімафей Емяльянаў (82 кг) і Юрый Рыбак (больш за 100 кг). 

Як паведамлялася, папярэднія два дні спаборніцтваў на чэмпіянаце свету беларускія самбісты заваявалі восем узнагарод. 

Найбольшага поспеху дабіліся Таццяна Мацко (64 кг) і Святлана Цімашэнка (80 кг), якія заваявалі залатыя ўзнагароды. 

Жаночая зборная Беларусі ў камандным заліку заняла другое месца, уступіўшы толькі зборнай Расіі. 

Наступны чэмпіянат свету па самба ў 2019 годзе пройдзе ў Сеуле (Рэспубліка Карэя). 

Самба ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. 

У чэрвені наступнага года ў мінскім Палацы спорту будзе разыграна 18 камплектаў узнагарод.

Фота: sambo-fias.org